"Гучы, гучы, родная мова"

24.02.2020
У рамках адзначэння 21 лютага Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове прайшло шэраг мерапрыемстваў. Для выхаванцаў ўсіх узроставых груп і іх бацькоў арганізаваны выставы мастацкай і вучэбнай літаратуры на роднай беларускай мове. Для бацькоў аформлены папкі-перасоўкі “Гучы, гучы, родная мова!”, інфармацыйны стэнд “Размаўляй са мной па-беларуску”. Сіламі выхаванцаў старшай групы праведзена літаратурна-музычная забава “Падарожжа па краіне беларусаў”, на працягу якой дзеці чыталі вершы на роднай мове беларускіх аўтараў, танцавалі беларускія танцы, гулялі ў народныя гульні. Увесь гэты дзень гучала ў дзіцячым садзе родная мова. Інфармацыя аб адзначэнні дня роднай мовы размешчана на сайце ўстановы адукацыі.