День улицы в нашей деревне

05.10.2019
5 октября 2019 года в деревне Новый Свержень прошел день улицы Школьной. Наше учреждение, как социальный объект, приняло в нем активное участие.

 

Вітаючы ўсіх, старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан адказаў на пытанне, якое хвалявала многіх:

– Чаму свята менавіта на вуліцы Школьнай, а не на якой іншай? Таму што на гэтай вуліцы знаходзіцца дзіцячы яслі-сад, куды мы прыводзім сваіх дзетак, унукаў. Яны – наша будучае. Няхай пачатак будзе сімвалічным. У наступныя гады будуць святы і на іншых вуліцах. Спадзяюся, што мы разам працягнем іх добраўпарадкаванне.

Пачалося свята з вулічнага шэсця. Гасцінныя гаспадары падрыхтавалі каля дзясятка сталоў з рознымі пачастункамі. Не застаўся ў баку ад свята дзіцячы яслі-сад, сімвал вуліцы Школьнай. Работнікі дашкольнай установы адукацыі на чале з Ірынай Супрун падрыхтавалі выстаўку творчых работ сваіх выхаванцаў і іх бацькоў. Гасцей таксама чакалі пачастункі і самчны гарачы чай. Мы заўседы рады гасцям!